Лідэры БНФ накіравалі пасланне шведскаму парламенту
5 декабря 2008 г.Дэпутат Крысціян Хольмам шматкроць наведваў Беларусь і добра ведае становішча ў краіне. Зараз ён наведвае Беларусь зноў і сустрэўся з кіраўніцтвам партыі БНФ.
Як паведаміў Deutsche Welle першы намеснік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка, асноўнымі тэмамі размовы, акрамя працягу міжпартыйнай супрацы, дапамогі ў экспертнай дзейнасці, распрацоўцы тэматычных праграм, былі таксама пытанні новай еўрапейскай палітыкі стасоўна Беларусі і ацэнкі тэставага выпрабаваўчага перыяду.
"Мы падкрэслілі, што ў краіне сістэмных зменаў пакуль што няма, і акурат гэтых сістэмных зменаў, зменаў у заканадаўстве дамагаюцца дэмакратычныя сілы", - кажа Вінцук Вячорка.
Швецыя будзе старшыняваць у Еўрапейскім Звязе з другой паловы 2009 года. Паколькі гэта краіна разам з Польшчаю была адным з ініцыятараў канцэпцыі "Усходняга партнёрства", прадстаўнікі БНФ спадзяюцца, што Швецыя выкарыстае інструмент старшынявання для таго, каб беларуская палітыка Еўрапейскага Звязу была дапасаваная да сітуацыі ў нашай краіне. (гк)