Як зрабіць Беларусь больш папулярнай ў Нямеччыне?
Яны танчылі пад беларускую музыку й абмяркоўвалі пад беларускую гарэлку, як зрабіць Беларусь больш папулярнай ў Нямеччыне. Арганізатарам акцыі выступіла студэнцкая ініцыятыва „Лагода“.
Студэнцкая ініцыятыва „Лагода“ існуе ўжо чатыры гады. Усё пачалося ў дзве тысачы другім годзе. Тады нямецкія студэнты арганізавалі абмен з беларускімі студэнтамі. Ўзнікла ідэя ўсталяваць сталыя кантакты й прыцягнуць увагу да Беларусі. Студэнты стварылі ГА «Лагода». Студэнтка факультэту культуралогіі Анна знаходзіцца ўжо два гады ў „Лагодзе“.
„Я думаю, што „Лагода“ можа дбаць, па-першае, аб тым, каб Беларусь прадстаўлялі таксама ў нашым універсытэце. Гаворка ідзе таксама аб тым, што наша вучоба павінная быць звязаная з усходняй Эўропаю. А фактычна я бачу толькі сэмінары па Польшы й Расеі.“
Універсытэт „Выядрына“ ва Франкфурце-на-Одэры рыхтуе ў першую чаргу спэцыялістаў па Ўсходняй Эўропе. Як будучаму спэцыялісту, Анне не хапае тэмаў аб Беларусі. Але ў студэнцкай ініцыятывы „Лагода“ яна знаходзіцца не толькі таму. Яна поўтары гады працавала ў Мінску валанцёрам з дзецьмі-інвалідамі. Цяпер яна сумуе па Беларусі:
„Здаецца, мне не хапае таго, як людзі ў Беларусі цябе прымаюць. Як людзі адзін з адным размаўляюць, адзін адному дапамагаюць, як ствараюць цяпло ў адносінах. І гэтага пасля таго, як вярнулася ўва Франкфурт, вельмі моцна не хапае.“
Анна з'яўляецца тыповым сябрам студэнцкай ініцыятывы „Лагода“ ва Франкфурце-на-Одэры. Чатыры з дзесяці актыўных сябраў – былыя нямецкія валанцёры, якія працягваюць цікавіцца Беларуссю пасля заканчэння сваёй службы. Цяпер яны фактычна лабіруюць тэму Беларусь не толькі ўва ўніверсытэце, але й ў горадзе Франкфурце-на-Одэры.
„Таксама істотна падтрымліваць партнёрства, якое наладкаванае паміж Франкфуртам-на-Одэры й Віцебскам. Студэнты, яны сыходзяць. Але людзі, якія тут жывуць і растуць, яны гэты абмен з Беларуссю будуць працягваць.“
Таму Лагода плануе на дзве тысачы шосты год праект у школах Франкфурта-на-Одэры. Сябры арганізацыі будуць прыходзіць на занякткі геаграфіі ці гісторыі ды распавядуць дзецям пра Беларусь. Гэты праект прыдумала Алена. Яна з Віцебску. Алена прыехала ў Франкфурт-на-Одеры чатыры месяцы таму, каб пісаць сваю доктарскую працу. Ёй хочацца распавесці нямецкім вучням пра Беларусь. Алена ўва ўніверсытэце назірала, што
„интерес появляется все больше и больше, особенно среди молодых людей. Это живой интерес к тому, как живут люди в закрытой стране. Молодым людям это просто горит узнать: Что это, какие они – белорусы. Когда здесь встречают они нас, нас постоянно расспрашивают, и иногда обидно даже, что нас рассматривают как экзотов.“
Алена таксама заўважыла, што маладыя людзі ў Нямеччыне ўспрымаюць Беларусь выключна праз прызму палітыкі.
„Немцы смотрят на Беларусь как на последнюю диктатуру в Европе.Это порой немного обидно, что моя страна, наша страна рассматривается только с политической точки зрения. Ведь есть очень много сторон - национальных, культурных, которые стоит посетить, стоит посмотреть на все это.“
Гэта адна з прычынаў, чаму Алена пайшла ў студэнцкую ініцыятыву «Лагода». Але палітыка не мінуе таксама такіх непалітычных арганізацыяў. Калі «Лагода» запрашае беларускіх студэнтаў, арганізацыя рэгулярна сутыкаецца з праблемамі з боку нямекіх уладаў. Распавядае сябра арганізацыі Анна:
«З запрашеннямі заўжды было вельмі цяжка. Мне не зразумела, чаму нашае Міністэрства замежных справаў сябе так паводзіць, чаму нам трэба натарыяльнае запэўніванне подпісу старшыні арганізацыі. Я гэтага не разумею. Бо ў прынцыпе, улады павінныя падтрымліваць абмен на ўзроўні грамадзянскай суполкі.»
Але Анна заўважыла й неспрыяльныя ўмовы ў Беларусі для студэнцкага абмену.
«Зараз з'явіліся новыя правілы, і цяпер беларускія студэнты падчас сяместру не могуць больш з'яжджаць за мяжу. Акрамя таго, часам цяжка ў Беларусі знайсці ўдзельнікаў для абменаў ці сэмінараў, паколькі гэта можа выклікаць праблемы для студэнтаў. Так не заўжды, але такое магчыма...»