1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

21 августа 2009 г.

Суд пакінуў за кратамі палітвязня, у Гомелі аштрафавалі жанчыну за нацыянальны еўрапейскі сцяг, Генпракурор апраўдвае расстрэлы, а беларуская грамадства рыхтуецца адзначыць Дзень памяці ахвяраў таталітарных рэжымаў.

https://p.dw.com/p/JFnY
Молоток судьи на столе
Фото: picture-alliance/ dpa

Магілёўскі абласны суд адмовіў у задавальненні скаргі фігуранту "Працэсу чатырнаццаці", гомельскую актывістку аштрафавалі за вывешванне бел-чырвона-белага еўрапейскага сцяга на ўласным доме, беларуская дэмакратычная грамадскасць рыхтуецца адзначыць абвешчаны ПА АБСЕ агульнаеўрапейскі Дзень памяці ахвяраў нацызму і сталінізму, а Генеральны пракурор Беларусі апраўдвае прымяненне ў Беларусі смяротнага пакарання.

У вызваленні адмоўлена

20 жніўня судовая калегія Магілёўскага абласнога суда пакінула без змены вырак палітычнаму вязню, актывісту "Маладога фронту" Арцёму Дубскаму, адмовіўшы яму ў задавальненні касацыйнае скаргі і просьбы аб змене меры пакарання. 7 ліпеня Асіповіцкі раённы суд прыгаварыў маладафронтаўца да аднаго году пазбаўлення волі за парушэнне парадку адбывання пакарання.

Предприниматели на акции протеста в Минске в январе 2008 года
Прадпрымальнікі на акцыі пратэсту ў Мінску ў студзені 2008 годаФото: AP

Арцём Дубскі быў асуджаны за ўдзел у вуліічнай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, якая адбылася ў Мінску ў студзені 2008 года. Фігурант "Працэсу чатырнаццаці" быў асуджаны на два гады хатняга арышту. Сёлета "Міжнародная амністыя" прызнала маладзёна "вязнем сумлення".

Штраф за сцяг

Адміністратыўная камісія Гомеля аштрафавала актывістку руху "За свабоду" Зінаіду Шуміліну на 175 тысяч рублёў - больш за 40 еўра ў пераліку - за тое, што яна на сваім прыватным доме вывесіла нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг, сцяг Еўрапейскага Звязу і расцяжку "Галадоўка пратэсту". У чэрвені бягучага году Шуміліна разам з іншымі актывістамі трымала галадоўку пратэсту супраць пакарання іх за акцыю памяці зніклага без вестак экс-міністра ўнутраных спраў Беларусі генерала Юрыя Захаранкі.

Тады міліцыянты сканфіскавалі сцягі, замалявалі надпіс і склалі на Зінаіду Шуміліну адміністратыўны пратакол за быццам бы парушэнне правілаў утрымання населеных пунктаў

Дзень памяці ахвяраў таталітарызму

23 жніўня па ініцыятыве Парламенцкай Асамблеі АБСЕ будзе адзначацца агульнаеўрапейскі Дзень памяці ахвяр нацысцкага і сталінскага рэжымаў. У гэтую нядзелю група беларускіх грамадскіх дзеячоў, навукоўцаў і журналістаў наведаюць мемарыяльны комплекс "Катынь", што знаходзіцца непадалёк ад расійскага Смаленска, дзе з канца 20-х і да пачатку 40-х гадоў мінулага стагоддзя энкавэдысты забівалі палітычных вязняў, актывістаў адраджэнцкага руху, а таксама польскіх афіцэраў.

Як заявіў журналістам на прэс-канферэнцы 20 жніўня намеснік старшыні руху "За свабоду" Юрась Губарэвіч, прадстаўнікі дэмакратычнай супольнасці звяртаюцца да грамадзян Беларусі з заклікам ушанаваць 23 жніўня памяць ахвяраў таталітарных рэжымаў у месцах іх пахавання па ўсёй Беларусі. "Без асэнсавання тых падзеяў на нацыянальным узроўні немагчыма перайсці да пабудавання дэмакратыі і развіцця дэмакратычнага грамадства ў Беларусі", - падкрэсліў Губарэвіч.

Символика правозащитной организации "Amnesty international"
Беларускія правабаронцы "Amnesty international" супраць смяротнага пакаранняФото: AP/DW

Генпракурор апраўдвае расстрэлы

Генеральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч 19 жніўня пад час прэс-канферэнцыі назваў "суровымі, але справядлівымі" вынесеныя сёлета судамі два смяротныя прыгаворы. Нагадайма, што 29-га чэрвеня Брэсцкі абласны суд прыгаварыў да расстрэлу 30-гадовага жыхара Драгічынскага раёну за забойства сямі пажылых жанчын. А 17 ліпеня Мінскі абласны суд прыгаварыў да смяротнага пакарання 25 гадовага жыхара Салігорскага раёну за забойства двух супрацоўнікаў кааператыву "Бальшавік Агра".

Незалежныя юрысты нагадваюць, што яшчэ з 1999 года ў беларускім заканадаўстве прадугледжана іншая, альтэрнатыўная расстрэлу вышэйшая мера пакарання, якая выкарыстоўваецца ў цывілізаваным свеце - пажыццёвае зняволенне, на якое за амаль дзесяць гадоў былі асуджаныя 130 чалавек. Беларускія правабаронцы Amnesty international распачалі кампанію па адмене смяротнага пакарання ў Беларусі, што, дарэчы, з'яўляецца абавязковай умоваю вяртання парламенту краіны статуса спецыяльна запрошанага ў Парламенцкую Асамблею Рады Еўропы.

Аўтар: Генадзь Канстанцінаў, Мінск

Рэдактар: Ўладзімір Дорахаў

Пропустить раздел Еще по теме

Еще по теме

Показать еще