Журналіст газеты "Белорусы и рынок" трапіў за краты
22 марта 2006 г.Реклама
У сераду суд Заводскага раёну Мінску вызначыў пакаранне журналісту газеты "Белорусы и рынок" Вадзіму Александровічу: 10 сутак адміністратыўнага арышту. Паводле інфармацыі Праваабарончага цэнтру „Вясна", яму інкрымінавалі удзел у несанкцыянаванай вулічнай акцыі. Александровіча затрымалі ўвечары 21 сакавіка на Кастрычніцкай плошчы. Ноч ён правёў у спецпрыёмніку-размеркавальніку на вуліцы Акрэсціна.