Беларускія прадпрыемствы рыхтуюцца да падвышэння коштаў на расійскі газ
21 июня 2006 г.Реклама
Кіраўніцтвы многіх буйных прадпрыемстваў ужо цяпер пачынаюць рыхтавацца да падвышэння коштаў на расійскі газ і крызісу, у якім пасля гэтага апынецца беларуская эканоміка. Паводле сябра Партыі БНФ Уладзіміра Кунцэвіча, на наваполацкім “Паліміры” ужо цяпер распрацаваная стратэгічная “антыкрызісная праграма”. Сабекошт прадукцыі тут мяркуецца змяншаць шляхам скарачэння штатаў прадпрыемства і змяншэння заробкаў.