1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Суд па зыску Міністэрства юстыцыі да Беларускага Хельсінскага камітэту пачнецца 13 чэрвеня

https://p.dw.com/p/8aZK

13 чэрвеня пройдзе першае паседжанне Вярхоўнага суду Беларусi па зыску Мiнiстэрства юстыцыi да Беларускага Хельсiнскага камiтэту. Мiністэрства патрабуе прыпынiць дзейнасць праваабарончай арганiзацыi да 1 верасня. Да гэтай даты БХК мусiць сплацiць дзяржаве 75 тысячаў даляраў, якiя налiчыла падаткавая iнспекцыя. Менавiта столькi, па пераканнi падаткавай iнспекцыi, БХК мусiць сплацiць дзяржаве ў якасцi падаткаў з тэхнiчнай дапамогi, аказанай у рамках праграмы ТАСIС, якую БХК атрымаў у 2002-2003 гадах. Паводле дамовы памiж Еурапейскiм Саюзам i Беларуссю, тэхнiчная дапамога не абкладаецца падаткамi. Гэта пацвердзiла i Мiнiстэрства замежных справаў. Мiнiстэрства фiнансаў, у сваю чаргу, заявiла, што палажэннi мiжнародных дамовау мусяць быць прадубляваныя беларускiм заканадаўствам. Аднак Камiтэт фiнансавых расследаванняў па Мінску i Мінскай вобласцi спынiў крымiнальную справу супраць старшынi i галоўнага бухгалтара БХК па абвiнавачаннi ў нявыплаце падаткаў.