“Саюз правых сілаў”: “Арышт А. Мілінкевіча не з’яўляецца нечаканасцю”
27 апреля 2006 г.Реклама
Расейскія прадстаўнікі дэмакратычнага руху таксама асудзілі арышт былога кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Мілінкевіча. Па словах лідэра “Саюза правых сілаў” Мікіты Бялых, затрыманне Мілінкевіча не было нечаканасцю. Зразумела, што рэжым Лукашэнка не пакіне ў пакоі апазіцыйны рух. “Беларускі ўрад не можа больш рабіць выгляд, што апазіцыі ў краіне не існуе. Таму рэпрэсіі ў адносінах лідэраў апазіцыйных сілаў натуральныя для белаірускіх уладаў“, - адзначыў Мікіта Бялых.