1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Газпром знізіў пастаўкі ў Беларусь

https://p.dw.com/p/7qLz

Падчас рэзкага пахаладання пастаўкі расійскага прыроднага газу ў Беларусь паменшыліся амаль на 30 працэнтаў. Толькі ў сiстэме канцэрну “Белэнэрга” штодня было атрымана на 13 мілiёнаў кубаметраў паліва меней, адзначыў саветнік генеральнага дырэктара канцэрну Ўладзімір Кардуба. Да пахаладання прадпрыемствы і арганізацыі канцэрну “Белэнэрга” штодня спажывалі да 43 мілiёнаў кубаметраў паліва. Для кампэнсавання недахопу газу ў краіне пакуль выкарыстоўваюць іншыя віды паліва, напрыклад, больш дарагі мазут. Па словах спадара Кардубы, канцэрн “Белэнэрга” штогод рыхтуе на пачатак атапляльнага сезону рэзервовы аб'ём мазута на выпадак тэхнагеннай аварыі альбо моцнага пахаладання. На сённяшні дзень гэты рэзерв складае 400 тысячаў тонаў. Саветнік генеральнага дырэктара канцэрну ўпэўнены, што ніякіх “дыскамфортных сітуацыяў альбо абмежаванняў” у працы канцэрна не чакаецца.