Стан здароўя Антона Філімонава, сына забітай журналісткі Веранікі Чаркасавай, пагоршыўся
2 февраля 2006 г.Реклама
Сын забітай у 2004 годзе журналісткі Веранікі Чаркасавай Антон Філімонаў, які цяпер знаходзіцца ў следчым ізалятары па абвінавачанні ў падробцы беларускіх грошай, даслаў ліст сваякам. Юнак, які пакутуе на хранічную хваробу нырак, паведаміў пра пагаршэнне стану здароўя. За месяц пасля затрымання Філімонаў страціў 7 кілаграмаў вагі. У сваю чаргу ўладныя струкатуры не бачаць неабходнасці ў змяненні шаснаццацігадоваму юнаку меры стрымання. Нагадайма, што ў Антона патрабавалі падпісаць паперы з прызнаннем у забойстве сваёй маці.