1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Супрацоўнікі ДАІ затрымалі аўтамабіль кіраўніка абласнога штабу А. Мілінкевіча

14 февраля 2006 г.
https://p.dw.com/p/7zI8

На шашы Мінск-Гародня непадалёк Ліды дарожная міліцыя затрымала аўтамабіль, якім са сталіцы з паседжання рэспубліканскага штабу вярталіся кіраўнік абласнога штабу Аляксандра Мілінкевіча Анатоль Хацько, яго намеснік Сяргей Мальчык і кіраўнік гарадзенскага гарадскога штабу Сяргей Антусевіч. Супрацоўнікі ДАІ пажадалі правесці догляд машыны, аднак спадар Хацько з сябрамі не пагадзіліся з гэтым. Тады з Ліды прыбыў новы нарад міліцыі. Затрыманых прымусілі ехаць у лідскі пастарунак. Там адбыўся догляд машыны, які запісваўся на відэакамэру. Міліцыянты забралі шэсць пакункаў "Народнай Волі", агулам 1200 асобнікаў, без складання пратаколу. Сяргей Мальчык, які знаходзіўся ў лідскім пастарунку, паведаміў, што ў Антусевіча без дазволу ксеракапіравалі дакументы, а Хацько затрымалі і зрабілі вобшук.