«Рэпарцёры без межаў» асуджаюць дзеянні ўладаў Беларусі па абмежаванні свабоды слова | Беларусь и белорусы: новости и аналитика | DW | 28.12.2005
  1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

«Рэпарцёры без межаў» асуджаюць дзеянні ўладаў Беларусі па абмежаванні свабоды слова

Міжнародная арганізацыя ў абарону прэсы «Рэпарцёры без межаў» у сваёй заяве асудзіла дзеянні беларускіх уладаў па абмежаванні свабоды дзейнасці незалежных СМІ, у прыватнасці, іх доступу да неабходных рэсурсаў. Так, праваабарончая арганізацыя выказвае «глыбокае расчараванне» тым фактам, што недзяржаўная газета «Салідарнасці» змушаная прыпыніць свой выхад з 1 студзеня 2006 году, паколькі дзяржаўныя прадпрыемствы, якія маюць манаполію ў галіне распаўсюду перыядычных выданняў, разарвалі з ёй дамовы. «Рэпрэсіўныя адміністратыўныя захады» дачынна незалежных СМІ сведчаць пра тое, што ўлады «пастаянна сочаць за тым, кааб заглушыць любую крытыку», гаворыцца ў заяве «Рэпарцёраў без межаў». Там жа адзначаецца, што мэтаю беларускіх уладаў ёсць «Беларусь без апазіцыі». «Ёсць усе падставы меркаваць, што ціск на іх будзе ўзмацняцца з набліжэннем прэзідэнцкіх выбараў», - указваецца ў заяве экспертаў арганізацыі.

ADVERTISEMENT