1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

У Жэневе пачаў працу новы орган Арганізацыі аб'яднаных нацыяў – Рада па правах чалавека

21 июня 2006 г.
https://p.dw.com/p/8eoc

У Жэневе пачаў працу новы орган Арганізацыі аб'яднаных нацыяў – Рада па правах чалавека. Першая сесія пачалася цырымоніяй інаўгурацыі Рады, у часе якой выступілі генеральны сакратар ААН Кофі Анан, амбасадар Мексікі ў ААН і прэзідэнт Рады па правах чалавека Луіс Альфонса дэ Альба, вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Луіз Арбур. Кофі Анан у сваім выступе звярнуў увагу сябраў Рады па правах чалавека на тое, што ім давядзецца прыняць Канвенцыю для абароны ўсіх асобаў ад гвалтоўных знікненняў, і заклікаў іх у звязку з гэтым «прынесці святло ўсім тым, хто жыве ў цёмным цені страху». Пасля інаугурацыі слова было прадастаўлена чальцам, сябрам і гасцям Рады. Заснавальнік беларускай Грамадзянскай ініцыятывы «Мы помнім» Ірына Красоўская, якая знаходзіцца на сесіі, адзначыла, што многія выступоўцы выказаліся за найхутчэйшае прыняцце Канвенцыі для абароны ўсіх асобаў ад гвалтоўных знікненняў. Міністр замежных справаў Францыі Філіп Дуз-Блазі адкрыта заклікаў чальцоў Рады прагаласаваць за тэрміновае прыняцце Канвенцыі. Першы тыдзень Першай сесіі Рады па правах чалавека ААН адведзены мерапрыемствам найвышэйшага ўзроўню. Рашэнне пра прыняцце Канвенцыі для абароны ўсіх асобаў ад гвалтоўных знікненняў будзе разгледжанае ў часе другога тыдня сесіі.