25 ліпеня памёр народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль
25 июля 2006 г.Реклама
25 ліпеня на 89-м годзе пайшоў з жыцця народны пісьменнік Беларусі, класік айчыннай літаратуры Янка Брыль. Янка Брыль – аўтар каля 30 зборнікаў аповесцяў, апавяданняў, мініяцюраў. Празаік вядомы раманам “Птушкі і гнёзды”, які вывучаецца ў школьнай праграме, у суаўтарстве з Алесем Адамовічам і Уладзімірам Калеснікам напісаў дакументальную кнігу “Я з вогненнай вёскі”. Развітанне з пісьменнікам пройдзе ў сераду, 27 ліпеня. Пахаваюць Янку Брыля на могілках у Калодзішчах.