Чаму ў Мінску даражэюць кватэры? | Беларусь и белорусы: новости и аналитика | DW | 30.11.2005
  1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Чаму ў Мінску даражэюць кватэры?

Кошты на кватэры ў Мiнску працягваюць расцi i б`юць усе рэкорды. Да маскоўскага альбо пiцерскага ўзроўню кошты на жыллё ў Мiнску яшчэ не дацягваюць. Затое яны ўжо вышэй, чымся ў Празе i практычна зрoўнiлiся з Варшаваю.

default

За апошнія тры гады кошт жылля вырас у Мiнску амаль у чатыры разы i працягвае расцi. Аднапакаёвая «хрушчоўка» ў беларускай сталiцы прадаецца сёння за 30-35 тысяч даляраў. Для пераважнай бальшынi беларуских грамадзянаў, у якiх сярэднемесячны заробак складае каля 200 даляраў, гэта неўяўляльны ўзровень.

Прэм`ер-мiнiстр Сяргей Сiдорскi галоўную прычыну ўдаражэння жылля ўбачыў у тым, што на рынку жыллёвага будаўнiцтва Мiнску i рэспублiкi дамiнуюць камерцыйныя структуры. «Камерцыйныя структуры ўзялi ўладу, перамагаюць у тэндарах, а ўзрослыя утрымкi перакладаюць на пакупнiкоў», - заявiў ён у аўторак на паседжаннi Савета мiнiстраў. Паводле прэм`ера, насёння 80 % жылля будуецца ў Мiнску камерцыйнымi структурамi, i менавiта яны ўздымаюць кошты.

«Незразумела, што меў на ўвазе прэм`ер», - так пракаментаваў выказваннi Сiдорскага старшыня рады Беларускай асацыяцыi «Нерухомасць» Мiкалай Прасталупаў. Паводле яго ацэнак, на камерцыйныя структуры даводзiцца не больш за 10 % жылля, штогод узводзiмага ў сталiцы. Галоўнымi забудоўнiкамi ў Мiнску, як паведамiў Прасталупаў, ёсць арганiзацыi, кантрольныя пакеты акцыяў якiх належаць дзяржаве – «МАПIД», «Мiнскбуд» ды iншыя.

Iсная праблема з жыллём, паводле М. Прасталупава, ёсць у iншым.

«Нягледзячы на тое, што апошнiмi гадамi ў Беларусi расце ВУП, знешнеэканамiчны абарот i дабрабыт насельнiцтва, жылля будуецца мала. Улады проста прагледзелi гэтую сiтуацыю i па-ранейшаму не жадаюць звяртаць на яе ўвагу»,

- гаворыць Прасталупаў.

Сёлета, напрыклад, у Мiнску, дзе пражываюць каля 2 млн. чалавек, першапачаткова планавалася пабудаваць 1 мiльён кв.м. новага жылля. Гэты аб`ём, указаў эксперт, першапачаткова не адпавядае сусветнай практыцы, адпаведна якой на аднаго жыхара за год мусiць будавацца 1 кв. метр. Сiтуацыю ўскладниiь яшчэ тое, што нядаўна сталiчныя ўлады ўрэзали свой план да 850 тыс. кв. м. Адсутнасць прапановы, упэўнены М. Прасталупаў, нараджае незадаволены попыт i вядзе да iмклiвага росту коштаў на кватэры на другасным рынку.

Контекст

Реклама