У Гомелi будуць рыхтавацца спецыялiсты па супрацьдзеяннi гандлю людзьмi | Беларусь и белорусы: новости и аналитика | DW | 25.11.2005
  1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

У Гомелi будуць рыхтавацца спецыялiсты па супрацьдзеяннi гандлю людзьмi

15 студэнтаў юрыдычнага факультэта пройдуць навучанне па спeцыялiзацыi «Арганiзацыя дзейнасцi праваахоўных органаў па супрацьдзеяннi гандлю людзьмi ў Рэспублiцы Беларусь»

default

Гомельскi дзяржаўны ўнiверсiтэт iмя Францыска Скарыны i Прадстаўнiцтва Мiжнароднай арганiзацыi па мiграцыi ў Рэспублiцы Беларусь пачалi сумесную рэалiзацыю ўнiкальнага праекта. Праект ёсць новым не толькi для Беларусi, але i для краiнаў СНД. Дагэтуль у ВНУ комплекснай падрыхтоўкi спецыялiстаў па дадзенай праблеме не было. Iдэя праекту ўзнiкла ў Гомелi, у мясцовым аддзяленнi грамадскай арганiзацыi «Беларуская асацыяцыя маладых хрысцiянскiх жанчынаў», якая вядомая сваёй дзейнасцю ў галiне прадухiлення гандлю жанчынамi. Ва ўнiверсiтэце iдэю падтрымалi, тым больш што яна непасрэдна ўпiсваецца ў «Дзяржаўную праграму комплексных захадаў па супрацьдзеянню гандлю людзьмi i распаўсюду прастытуцыi на 2002 – 2007 гады».

Паводле дэкана юрыдычнага факультэту Iрыны Эсмантовiч, ужо ўсталяваныя цесныя кантакты з упраўленнем унутраных справаў, заключаныя дамовы з вядучымi беларускiмi i замежнымi адмыслоўцамi. Дэкан адзначыла, што эксперыментальны курс ёсьць факультатыўным, г.з. студэнты наведваюць заняткi па-за сваёй асноўнай вучэбнай загрузкi. Тым не меньш, паводле Iрыны Эсмантовiч, адбор у групу быу жорсткiм:

« Гэта адбывалася ў межах спецыялiзацыi «судова-пракурорска-следчая дзейнасць», паколькi гэтая спецыялiзацыя больш адпавядае накiраванасцi. З iмi праводзiлася анкетаванне, дзе яны тлумачылi, што яны ведаюць пра гандаль людзьмi, як плануюць працаваць у далейшым. Апрача таго, праводзiлася сумоўе па валоданнi замежнымi мовамi, паколькi тут усё ж такi праблема выходзiць за межы аднае дзяржавы. Ну i ўвогуле, стаўленне да навучання – усе крытэрыi ўлiчвалiся ў комплексе».

Студэнты будуць мець магчымасць наведваць спецкурсы, праходзiць следчую i перадыпломную практыку ва ўпраўленнях унутраных справаў аблвыканкаму, пiсаць курсавыя i дыпломныя працы па праблеме гандлю людзьмi, браць удзел у мiжнародных стажыраваннях i канферэнцыях па дадзенай тэме. Тэхнiчную, iнфармацыйную ды фiнансавую падтрымку аказвае Мiжнародная арганизацыя па мiграцыi, адным з накiрункаў дзяйнасцi якой i ёсць навучанне праваахоўных органау Рэспублiкi Беларусь. Мэнэджэр праграмы Прадстаўнiцтва Мiжнароднай арганiзацыi па мiграцыi Наталя Жак падкрэслiла практычны бок праекта:

“Асноўная iдэя ўсяго гэтага, што выпускнiкi дадзенай праграмы змогуць працаваць у звычайных беларускiх пракуратурах, судах, аператыўных i следчых аддзелах Мiнiстэрства ўнутраных справаў. I рэальна быць у курсе апошнiх веянняў, уласных усясветнай супольнасцi. Гэта значыць, яны будуць у сябе ў Беларусi вырашаць праблемы глабальнага маштабу, якiя звязаныя непасрэдна з гандлем людзьмi. Галоўны сэнс у тым, каб людзi, што прыйдуць на працоўныя месцы, ведалi, што гэта такое, як з гэтым змагацца. Гэтая задача абсалютна практычная”.

Реклама