У Берлiне адчынiлася выстава «Берлiн-Мiнск: альтэрнатыўныя матывы» | Беларусь и белорусы: новости и аналитика | DW | 25.11.2005
  1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

У Берлiне адчынiлася выстава «Берлiн-Мiнск: альтэрнатыўныя матывы»

Галоўная мэта выставы: пазнаёмiць шырокую публiку з малавядомым паўсядзённым жыццём абедзьвюх краiнаў. Праз месяц яе гледачамi будуць жыхары Мiнска

default

Паводле куратара праекта Ганны Анакер, галоўнай мэтаю выставы ёсць жаданне пазнаёмiць шырокую публiку з малавядомым паўсядзённым жыццём абедзьвюх краiнаў, бо як у Беларусi, гэтак i ў Нямеччыне дагэтуль iснуе скажонае ўяўленне адно аб адным.

Экспазiцыю, арганiзаваную нямецкай студэнцкай iнiцыятывай «Лагода Беларусь» i беларускай незалежнай грамадзянскай iнiцыятывай «ФанЛаб», складаюць працы 6 фатографаў дзьвюх краiнаў. Беларускi бок прадстаўляюць Максiм Шумiлiн i Мiхаiл Ляшанка, нямецкi – Фолькер Барндт i Каi-Крысцiян Анаке-Сантаровi, а таксама ў выставе ўдзельнiчаюць працы беларусаў Андрэя Логiнава i Змiцера Лелчука, што жывуць у Нямеччыне. «Гэта людзi, якiя маюць розныя пункты гледжання на Беларусь», - так патлумачыла дадзены падбор мастакоў Ганна Анакер.

Паводле арганiзатараў, мэтазгоднасць гэтага праекту бясспрэчная:

"Нягледзячы на афiцыйна абвешчаную свабоду слова, любыя палiтычныя формы грамадзянскiх акцыяў знаходзяцца ў Беларусi пад жорсткiм дзяржаўным кантролем. А таму любая мастацкая публiкацыя альтэрнатыўных i незалежных аўтараў, будзь тое фiльм, фотаздымак альбо тэатральная п`еса, у Беларусi як правiла забараняецца ўладамi .

У Берлiне выстава будзе працаваць меньш за месяц, а ўжо 23 снежня ў мiнскай галерэi "Падземка" адчынiцца яе беларуская версiя.

Экспазiцыi для Беларусi i Нямеччыны неаднолькавыя. Выстава ў Нямеччыне робiць большы акцэнт на Беларусь, а выстава ў Беларусi - на Нямеччыну.

Ганна Анакер ўпэўненая, што гэтая акцыя дазволiць зведаць сучасную Нямеччыну:

"Дзяржаўны апарат Беларусi распаўсюджвае зусiм скажоную карцiну Захаду, у тым лiку i Нямеччыны. Толькi за апошнiя 6 месяцаў каля 70 % культурнай прадукцыi Беларусi было прысвечана перамозе над фашыстамi. I вобраз Нямеччыны зводзiцца толькi да паняццяў Гiтлераўская Нямеччына i Другая Усясветная вайна»

Арганiзатары спадзяюцца, што праект "Берлiн-Мiнск" распавядзе шматлiкае пра жыццё ў Беларусi i Нямеччыне i стане асновай для iнтэлектуальнага i культурнага абмену памiж краiнамi.

Контекст

Реклама