Сёння ў Вiцебску пачынаецца васемнаццаты Мiжнародны фестываль сучаснай харэаграфii | Беларусь и белорусы: новости и аналитика | DW | 24.11.2005
  1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Сёння ў Вiцебску пачынаецца васемнаццаты Мiжнародны фестываль сучаснай харэаграфii

Гэтым разам ён пройдзе без традыцыйнага адкрытага конкурсу танцавальных калектываў, без намiнацый ды ўзнагарод. Чаму?

default

Такое рашэнне прынята з прычыны складанага становiшча, у якiм апынулася кампанiя «Арт-Марк» - арганiзатар i заснавальнiк феставаля, а таксама калектыў культурна-дзелавога цэнтру, на базе якога iснуе кампанiя ды праходзiць сам фестываль. Не так даўно цэнтр стаў уласнасцю гораду, а его работнiкi апынулiся ў ведзеннi ранейшага гаспадара – адкрытага акцыянернага таварыства «КIМ». Афармленне неабходных дакументаў супала па часе з правядзеннем фестываля. Да таго ж як кампанiя, гэтак i горад зведваюць фiнансавыя цяжкасцi.

Аднак экспертная рада фестывалю, якую ачольвае Ларыса Барыкiна – балетны крытык, музыказнаўца i сталы член Журы Нацыянальнай тэатральнай прэмii Расii «Залатая маска» - усё ж уручыць адну спецыяльную прэмiю – iмя Яўгена Панфiлава.

Яна была заснаваная 3 гады таму пасля гiбели пермскага харэёграфа Яўгена Панфiлава. Бiяграфiя гэтага чалавека ўнiкальная. Панфiлаў пачаў вучыцца танчыць толькi ў 23 гады, але хутка стаў заснавальнiкам новага мастацтва танцу. На рахунку Панфiлава 85 спектакляў, аднаактных балетаў, больш за сто харэаграфiчных мiнiяцюр, пастаўлных як у Расii, у тым лiку ў Марыiнскiм тэатры, гэтак i за мяжой. У сучаснай танцавальный пластыцы iм увасоблены «Рамэа i Джульета», «Шчаўкунчык», а пастанову «Крывавае вяселле» ён перанёс i на нямецкую сцэну. Яўген Панфiлаў, з`явiўшыся ў 1987 годзе на першым фестывалi ў Вiцебску з балетам «Выспа», адразу заваяваў прызнанне гледачоў. З таго часу ён ды яго тэатр былi пастаяннымi ўдзельнiкамi фестываля i сталi яго сымбалем. Сёння фестываль адкрыецца балетам Панфiлава «Клетка». А заўтра адбудзецца канцэрт, прысвечаны памяцi харэографа. Пермскi Дзяржаўны тэатр «Балет Яўгена Панфiлава» нагадае гледачам пра iранiчнасць маэстра балетам «Вальсы для звар`яцелых».

Тaксама ў фестывалi возмуць удзел 9 калектываў з 6 краiнаў. Гэта дуэт з Эстонii «Fine 5 dance theatre», бюро «Танцтрэст» Екацерынбургскага Цэнтру сучаснага мастацтва, група «Voices» з Малдовы, Маскоўски тэатр-студыя, праeкт Айры Нагiнявiчуце з Лiтвы ды нарвежскi танцавальны калектыў «Jo Stromgren Company» пад кiраўнiцтвам Йо Стромпгрэна. Ён прывез у Вiцебск танцавальны спектакль «Шпiталь», якi ўяўляе сабою сiнтэз пластыкi i тэатра. Усiх персанажаў у «Шпiтали» граюць актрысы тэатру, у якiх няма спецыяльнай харэаграфiчнай падрыхтоўкi. Вiцебск на фестывалi рэпрэзентуе група «Параллелi» Анастасii Мiхайлавай i Студыя сучаснай харэаграфii Дыяны Юрчанкi, якая летась за харэаграфичную пастанову «Рэўнасць» была ўганараваная прэмiяй iмя Яўгена Панфiлава.

Таксама ў праграме фестывалю – фотавыставы ды майстар-класы, адкрытыя не толькi для яго ўдзельнiкааў, але i для студэнтаў ды актораў. Адзiн з такiх урокаў правядзе Сяргей Смiрноў – харэограф с Екацярынбургу, якi атрымаў у 2003 годзе ў Вiцебску прэмiю Яўгена Панфiлава, а ў Маскве год таму – «Залатую маску» за данс-спектакль «Трапiчны кут». Фестываль працягнецца чатыры днi.

Реклама