Міхаіл Марыніч выйшаў на волю | Беларусь и белорусы: новости и аналитика | DW | 14.04.2006
  1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Міхаіл Марыніч выйшаў на волю

Сёння на волю выйшаў былы міністр знешнеэканамічных сувязяў, экс-амбасадар Беларусі ў Латвіі, Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь Міхаіл Марыніч. Былога дыпламата і міністра асудзілі за крадзеж кампутараў, якія амбасада ЗША перадала ў карыстанне арганізацыі “Дзелавая ініцыятыва” на чале з самім жа Марынічам. Амерыканскі бок не выстаўляў да яго аніякіх прэтэнзіяў, а сам абвінавачаны даказваў, што кампутары толькі часова знаходзіліся ў ягон гаражы. Тым не менш, суд прызнаў Марыніча вінаватым і прыгаварыў да пяці гадоў пазбаўлення волі. Пазней пакаранне зменшылі ўдвая. У зняволенні Міхаіл Марыніч перанёс інсульт.

Реклама