Маці беларускіх палітзняволеных звярнуліся да Уладзіміра Пуціна | Беларусь и белорусы: новости и аналитика | DW | 10.04.2006
  1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Маці беларускіх палітзняволеных звярнуліся да Уладзіміра Пуціна

Маці беларускіх палітзняволеных, затрыманых пад час і пасля прэзідэнцкіх выбараў, звярнуліся да прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна. У адкрытым лісце яны патрабуюць “перагледзець ацэнку рэжыму Лукашэнкі, паўплываць на беларускае кіраўніцтва ў справе захавання правоў чалавека і канкрэтна на прэзідэнта Беларусі, які стварыў у рэспубліцы прафашысцкі рэжым”. Маці палітзняволеных звярнуліся да Пуціна не толькі як да палітыка, але і як да бацькі дзвюх дачок. Расійскаму прэзідэнту былі дасланы два лісты: ад маці палітзняволеных у Жодзінскім СІЗО (183 подпісы) і ў мінскім спецпрымальніку-размеркавальніку на Акрэсціна (236 подпісаў).

Реклама