Дзяржаўны дэпартамент ЗША папярэдзіў беларускае кіраўніцтва | Беларусь и белорусы: новости и аналитика | DW | 21.12.2005
  1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Дзяржаўны дэпартамент ЗША папярэдзіў беларускае кіраўніцтва

Злучаныя Штаты Амерыкі чакаюць, што прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, прызначаныя на 19 сакавіка, стануцца свабодныя і справядлівыя і будуць у поўнай ступені адпавядаць міжнародным абавязацельствам Беларусі ды нормам АБСЕ. Пра гэта паведаміла прэс- сакратар аддзелу Еўразіі Дзярждэпартаменту ЗША Джэры Кэнэр. Прадстаўніца Дзярждэпартамэнту сказала, што ЗША хочуць як мага раней бачыць запрашэнне назіральнікам АБСЕ і будуць пільна сачыць за ўсім працэсам выбараў у Беларусі. “Чарговыя заганныя выбары пацягнуць за сабой сур’ёзныя наступствы для адносінаў паміж беларускім кіраўніцтвам і сусветнай супольнасцю дэмакратыяў”, – заявіла Джэры Кэнэр.

Реклама