Васiль Несцярэнка: „Усе беды толькi пачынаюцца“ | Беларусь и белорусы: новости и аналитика | DW | 16.11.2005
  1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Васiль Несцярэнка: „Усе беды толькi пачынаюцца“

У Нью-Ёрку штаб-кватэра ААН апублiкавала праект рэзалюцыi, якая прадугледжвае правядзенне ў красавiку 2006 году спецыяльнага паседжання Генеральнай Асамблеi, прысвечанага 20-й гадавiне Чарнобыльскай катастрофы.

default

Гэты праект ад iмя Беларусi прадстаўлены Уладзiмiрам Цалка, адказным ва ўрадзе за чарнобыльския пытаннi. Як заявiў Уладзiмiр Цалка, важнейшай задачай сусветнай супольнасцi зараз робiцца не аказанне надзвычайнай гумнiтарнай дапамогi, але комплексная рэабiлiтацыя забруджаных тэрыторыяў да аднаўленне сацыяльна-эканамiчнай дзейнасцi. Iншай думкi прытрымлiваюцца медыкi, што сабралiся ў сталiцы Швэйцарыi Берне на мiжнародны сiмпозiум, якi правяла арганiзацыя «Урачы свету супраць ядзернай пагрозы» i якi быў прысвечаны праблемам здароўя лiквiдатараў аварыi i iх нашчадкаў. У часе дыскусii стала зразумела, што ў медыкаў i палiтыкаў зусiм розныя пункты адлiку.

На мiжнародным сiмпозiуме ўрачы, якiя займаюцца вывучэннем уздзеяння радыяцыi на чалавека, агучыли iншыя лiчбы, што зусiм не супадаюць з дадзенымi ААН. У прыватнасцi, ААН называе лiквiдатарамi толькi 58 пажарных, якiя тушылi пажар непасрэдна на 4-м энергаблоку ЧАЭС у красавiку 1986 году. А ўрачы сцвярджаюць, што ў гэтай якасцi трэба разглядаць усiх людзей – а гэта каля мiльёна чалавек, якiя ўдзельнiчалi ў лiквiдацыi iншых наступстваў аварыi. З iх 200 тысяч чалавек сталi iнвалидамi, а каля 20 тысяч ужо няма ў жывых.

Паводле дырэктара мiнскага незалежнага iнстытуту БЕЛРАД прафесара Васiля Несцярэнкi, якi ўдзельнiчаў у працы сiмпозiума, урачы рознага профiлю прадаставiлi свае доказы згубнага ўплыву малых доз радыяцыi на арганiзм чалавека. Да прыкладу, акулiсты выказвалi занепакоенасць ростам захворванняў вачэй, у прыватнасцi, катаракты, на якую пачалi пакутаваць нават дзецi. Урачы-анколагi заявiлi, што на першае месца выходзiць рак малочнае залозы, якi па колькасцi хворых перавысiў рак шчытападобнае залозы – адзiнае захворванне, сувязь якога з уздзеяннем радыяцыi прызнаная афiцыйна. Неўрапатолагi абвесцiлi, што радыяцыя вядзе да парушэнняў у корцы галаўнога мозгу. Паводле Васiля Несцярэнкi, агульным у гэтых выпадках было адзiнае: усе пацярпелыя харчуюцца забруджанымi прадуктамi харчавання, а значыцца, рэгулярна падвяргаюць сябе ўздзеянню малых доз радыяцыi. I ў гэтым дырэктар БЕЛРАДу бачыць галоўную небяспеку:

«Малыя дозы радыяцы, пастаянныя i шматгадовыя, вядуць да цэлага шэрагу парушэнняу. Людзi штодня ядуць брудныя прадукты. Радыёнуклiды ўнутры назапашваюцца ў ворганах i, апрача iх таксiчнага ўздзеяння ёсць яшчэ ў радыяцыйнае».

Паводле Васiля Несцярэнкi, букет хваробаў у лiквiдатараў, а ў большай ступенi iх дзяцей, будзе толькi павялiчвацца:

“Усе беды толькi пачынаюцца. Паводле афiцыйных высноваў, калi ў 1985 годзе было 90 % практычна здаровых дзяцей, то цяпер менш за 10 працэнтаў”

Васiль Несцярэнка ўпэўнены, што даклад генеральнага сакратара ААН Кофи Анана быў падрыхтаваны не без уплыву МАГАТЭ – Мiжнароднай агенцыi па ядзернай энергетыцы.

«У натуральным выглядзе гэта ёсць атамнае лобi. Iнiцыятарам гэтага падрыхтаванага дакладу было МАГАТЭ, а iх задача – распаўусюд мiрнага атаму»

Васiль Несцярэнка падкрэслiў, што на сiмпозiуме ўрачы скрытыкавалi падыходы МАГАТЭ да ацэнкi iснага становiшча. Беларускi навуковец параўнау пазiцыю агенцыi з сiтуацыяй, калi абвiнавачаны робiцца суддзёй на ўласным працэсе. На ягоную думку, для аб`ектыунасцi МАГАТЭ варта прыцягваць не ўласных, а незалежных экспертаў. Бо цяпер МАГАТЭ i дактары выкарыстоўваюць зусiм розныя методыкi, напрыклад, для падлiку каэфiцыента рызыкi. У прыватнасцi, МАГАТЭ выкарыстоўвае тыя дазеныя аб уздзеяннi радыяцыi, якiя былi атрыманыя пасля выбухау бомбаў у Японii. Паводле Несцярэнкi, там было iншае – момантавае ўздзеянне, у той час як тэрыторыi, пацярпелыя ад чарнобыльскай катастрофы, ужо амаль 20 гадоў жывуць пад негатыўным уплывам «мирнага атаму». Таму беларускi навуковец крытычна ставiцца да iдэi эканамiчнай рэабiлiтацыi забруджаных тэрыторыяў:

«Калi мы не будзем аднаўляць здароўе людзей, то выкладваць грошы ў аднаўленне тэрыяторыяў бессэнсоўна. Калi мы землi вернем да жыцця, а людзей не будзе, то i iншыя туды не прыедуць. Трэба ратаваць тых, хто там жыве».

Контекст

Реклама