У Вярхоўным судзе працягнецца разгляд зыску аб ліквідацыі “Саюза беларускіх пісьменнікаў”
5 мая 2006 г.Реклама
Чакаецца, што будуць дапытаныя сведкі з боку грамадскай арганізацыі. Як паведамілі ў Вярховным судзе, абвяшчэнне рашэння заўтра не плануецца. Нагадайма, што старэйшую арганізацыю Беларусі ліквідуюць за шыльду з выявай гербу “Пагоня”, за пячатку, дзе не стае двукоссяў, і за дапамогу ў правядзенні ўстаноўчага з’езду Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” на чале з экс-кандыдатам у прэзідэнты Аляксандрам Казуліным. Паводле старшыні арганізацыі Алеся Пашкевіча, менавіта яго ўдзел у камандзе Казуліна і ёсць рэальнай прычынаю праблемаў арганізацыі. Аднак, як паведаміў Пашкевіч, і пасля ліквідацыі, якой, безумоўна, скончыцца гэтая справа, арганізацыя беларускіх пісьменнікаў дэ-факта будзе працавать.