Сустаршыня “Маладога фронту” далучаецца да галадоўкі пратэсту
1 июня 2006 г.Реклама
Сустаршыня «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч, якога сёння адпусцілі са спецпрыёмніка-размеркавальніка на вуліцы Акрэсціна ў Мінску, заявіў, што далучаецца да галадоўкі пратэсту супраць крымінальнага пераследу актывістаў яго арганізацыі. Галадоўка працягваецца цяпер у некалькіх гарадах Беларусі. Сёння ж галадоўку аб'явіў яшчэ адзін маладафронтаваец – Артур Фінькевіч, які таксама ў гэты дзень выйшаў на волю пасля 15 сутак адміністратыўнага арышту. Такім чынам, цяпер удзел у галадоўцы бяруць ужо 28 чалавек. Сёння ж ураніцу маладзёнаў, што галадаюць у Салігорску, наведалі медыкі. Яны пракантралявалі стан здароўя ўдзельнікаў акцыі і заявілі, што маюць намер двойчы штодня наведваць галадоўцаў - уранку і ўвечары.