Новы праект VoliaMusic – музычны альбом «Чарнобыльскі вецер»
Реклама
Партыя БНФ супольна з лэйбам VoliaMusic выдае музычны альбом “Чарнобыльскі вецер”. Агульнай тэмай для ўдзельнікаў музычнай складанкі стане трагічная падзея ў беларускай гісторыі – аварыя на Чарнобыльскай АЭС. Дыск будзе распаўсюджвацца бясплатна, праз падпіску. Ініцыятары выдання прапануюць дасылаць свае каардынаты на е-mail праекту czarnobyl2006@tut.by. Самыя актыўныя атрымаюць дыск першымі. Адначасова маладзёвае крыло партыі БНФ выдае адмысловы буклет-кніжку пра Чарнобыльскую катастрофу і сённяшнюю радыяцыйную сітуацыю ў Беларусі. Буклет таксама будзе распаўсюджвацца бясплатна на акцыі 26 красавіка.