«Малады Фронт» пачынае вулічныя акцыі пратэсту
22 мая 2006 г.«Малады Фронт» пачынае вулічныя акцыі пратэсту супраць міліцэйскага свавольства, уладнага беззаконня й судовай ілжы”.
У заяве, распаўсюджанай на гэты конт, гаворыцца, што гэта рашэнне прынята ў знак пратэсту супраць чарговага пакарання арыштам на 15 дзен лідэраў “Маладога Фронту” Зьміцера Дашкевіча і Артура Фінькевіча. Дарэчы, 24-гадовы Зміцер Дашкевіч адбывае ў турме на Акрэсціна ўжо 145 суткі арышту. А 21-гадовы Артур Фінькевіч, які тры з паловай месяцы ўтрымліваўся ў СІЗА на Валадарскага, асуджаны да дзьвух гадоў абмяжавання волі і гэтымі днямі чакаў накіравання на "хімію".
“За гады сваёй палітычнай дзейнасьці хлопцы увесь час паказвалі сваю рашучасьць і неаднаразова бралі адказнасьць за вулічныя акцыі дэмакратычных сілаў. Паліцэйскі рэжым з-за сваёй маразматычнай боязі чарговы раз кідае на турэмныя нары лепшых прадстаўнікоў Беларушчыны. Гэтымі дзеяннямі улада паказвае свой жудасны страх перад палітычнай і грамадзкай актыўнасьцю, якая непазьбежна захапляе краіну», - заявіў «Малады фронт».