А. Лябедзька патрабуе ад Белтэлерадыёкампаніі 1 млрд. рублёў
6 апреля 2006 г.Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька патрабуе праз суд абараніць свае гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю ў сувязі з дэманстрацыяй фільма “Тэорыя змовы: кіраваны хаос”. Названая дакументальная стужка дэманстравалася 20 лютага на беларускім тэлебачанні. Потым яе неднаразова паўтаралі, у тым ліку, — і ў той час, на які быў запланаваны выступ Аляксандра Лукашэнкі як кандыдата на прэзідэнта ў часе выбарчай кампаніі. У прыватнасці, кіраўнік АГП палічыў зневажальнымі і паклёпніцкімі фразы, дзе аўтары фільму заяўлялі аб тым, што Лябедзька і іншыя апазіцыянеры паспрабуюць вывесці на вуліцу звар’яцелы натоўп і пры гэтым не спыняцца перад тысячамі ахвяраў. Лідэр АГП патрабуе ад Белтэлерадыёкампаніі і аўтараў фільма ў якасці кампенсацыі маральнай шкоды 1 млрд. беларускіх рублёў.