1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Якія наступствы для Беларусі будзе мець стварэнне адзінай сістэмы СПА з Расіяй?

4 февраля 2009 г.

У Беларусі каменціруюць падпісанне 3 лютага ў Маскве беларуска-расійскага пагаднення аб стварэнні Адзінай рэгіянальнай сістэмы супрацьпаветранай абароны.

https://p.dw.com/p/Gmzs
Фота з архівуФото: picture-alliance/dpa

Напрыклад, старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі выступіў са спецыяльнай заявай, у якой асудзіў падпісанне гэтага двухбаковага пагаднення паміж Беларуссю і Расіяй.

Як ён адзначыў у інтэрв’ю Deutsche Welle, падпісанне пагаднення - гэта факт палітычнай саступкі, бо "неэфектыўнай эканамічнай палітыкай рэжым загнаў сябе ў тупік, а фактычная перадача пад расійскае камандаванне супрацьпаветраных сіл – не кампетэнцыя нават самай высокай асобы дзяржавы".

Такія пытанні, па словах Лявона Баршчэўскага, у іншых краінах вырашаюцца ў выніку цывілізаванай дыскусіі.

Аб’ектыўная рэальнасць

Лідэр Партыі БНФ упэўнены, што стварэнне адзінай сістэмы СПА з’яўляецца супрацьстаяннем НАТО. "Уцягванне Беларусі разам з Расіяй, у якой ёсць свае геастратэгічныя інтарэсы, у гэтае супрацьстаянне відавочна паказвае, што ўсе размовы беларускіх уладаў пра пераарыентацыю на Еўропу застаюцца толькі размовамі, а рэальныя крокі робяцца іншыя", - упэўнены Лявон Баршчэўскі.

У сваю чаргу палітолаг Аляксандр Патупа не выключае, што ў сувязі з падпісаннем гэтага пагаднення будзе мець месца пэўная напружанасць, і Беларусі ў гэтым сэнсе будуць рабіцца недвухсэнсоўныя намёкі. З іншага боку, лічыць эксперт, трэба разумець, што Беларусь без пэўнага сумяшчэння з расійскай сістэмай СПА таксама не з’яўляецца самадастатковай і не мае магчымасцей дальняга адсочвання, неабходнага гэтай абароне.

Без Расіі нам складана

На думку Аляксандра Патупы, без расійскай прасторы абысціся даволі складана, як і без навінак расійскай вайсковай тэхнікі, якую трэба прыдбаць, бо на Захадзе ўсе гэтыя ўзбраенні не набываюцца. "Гэта ўсё расійскае, але з тутэйшымі дапрацоўкамі, у якіх, у сваю чаргу, зацікаўлена Расія", - кажа палітолаг. У гэтых дапрацоўках і адпаведных расійскіх замовах могуць быць зацікаўлены і беларускія прадпрыемствы.

Аналітык выказвае надзею, што Захад таксама зразумее, што Беларусі на сённяшні дзень іншага выбару папросту няма. "Таму будзем спадзявацца, што калі на гэтай глебе ўзнікнуць пэўныя абвастрэнні, яны будуць умераныя і не будуць прыводзіць да сапсавання стасункаў, да матэр’яльных стратаў і стратаў у кантактах", - адзначыў Аляксандр Патупа.

Генадзь Канстанцінаў

Пропустить раздел Еще по теме

Еще по теме

Показать еще