Лідэру АГП пагражаюць канфіскацыяй маёмасці
У выпадку нявыплаты цягам сямі дзён сумы ўрону, быццам бы нанесенага гэтай дзяржаўнай структуры пад час “Еўрапейскага маршу” у кастрычніку мінулага году, судовыя выканаўцы абяцаюць сканфіскаваць маёмасць палітыка. Варта адзначыць, што Анатоль Лябедзька быў не адзіным арганізатарам гэтай мірнай вулічнай акцыі дэмакратычных сілаў. Заяўнікамі выступалі яшчэ некалькі чалавек, і рашэнне аб спагнанні судом прымалася дачынна ўсіх арганізатараў. Аднак, судовыя органы ўзяліся за яго аднаго.
Лідэр АГП выказаў DW-RADIO сваё стаўленне да заяваў судовых выканаўцаў. “Гэта адсутнасць элементарнай працоўнай культуры. У нас суды настолькі выйшлі за межы прававога поля, што яны нават не ў стане бездакорна і правільна напісаць паперу. Гэта прыкра, таму што рашэнне суда ёсць, гэта насамрэч штраф, але там рашэнне прынята кансалідавана да ўсіх заяўнікаў. А мне прысылаюць паперу, што канкрэтна я, грамадзянін Анатоль Лябедзька, павінен сплаціць увесь штраф.
Прычым напісана ўсё ў даволі жорсткіх фармулёўках, з пагрозамі, што ліратальна ў сямідзённы тэрмін да мяне прыйдуць судовыя выканаўцы і будуць выносіць мэблю, тэхніку і астатняе. Гэта проста жахліва, таму што гэта ёсць люстэркавае адлюстраванне ўсёй сістэмы ўлады, якая сёння існуе ў Беларусі.
А так, канешне, я разглядаю гэта як палітычны прысуд, і ўлада мае намер папаўняць бюджэт за кошт сваіх апанентаў. Я не выключаю, што калі нават гэта не будзе запісана асобным радком у бюджэце, то будзе нейкі неафіцыйны загад, план сілавых структур да судовых структур, каб яны папаўнялі бюджэт за кошт тых, хто выступае супраць улады”.