21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы
21 февраля 2007 г.Ад прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў беларусы адрозніваюцца асаблівай дынамiкай паводзiнаў. Менавіта яна, на думку беларускага пісьменніка і драматурга Пятра Васючэнкі, вымушае іх мяняць сваю стратэгiю па меры таго, як мяняюцца гiстарычныя абставiны, iнакш бы iм не ўдалося выжыць на зломе эпох:
„… прытаiцца, схвацца, у адрозненнi ад усходняга менталiтэту, не ўсе казаць, трымаць сабе нешта на вуме. Калi беларус згаджаецца з вамi, гэта можа быць праявай ветлiвасцi альбо асцярожнасцi. У думках ён можа трымаць нешта свае. Не пярэчыць, але праз гадзiну, размаўляючы з другiм суразмоўцам, будзе згаджацца i з iм. Хаця ён вам не здрадзiць, калi бачыць вашы добрыя намеры».
Па словах Пятра Васючэнкі, менавіта гэтыя дзве рысы - пакрэмнасць i прыхаванасць - адбiваюцца на моўнай сiтуацыi. Ён вылучае наступныя катэгорыi людзей, якiя прынцыпова паўсюль карыстаюцца беларускай мовай:
«Гэта творчая iнтэлiгенцыя - педагогi, прафесiяналы, журналiсты, нацыянальна заангажаваныя асобы, якiя востра перажываюць сваю нацыянальную адметнасць. Калi глядзець па ўзростным цэнзе, мы бачым, што носьбiтами беларускай мовы, якiмi раней лiчылiся людзi з вёски, пераважна сталага ўзросту, сёння мова маладзее, i ёю ўсё часцей карыстаюцца маладыя людзi свядома и паслядоўна. У тым лiку i студэнты».
Па iдэi беларуская мова павiнна гучаць у кожным тралейбусе, таму што у кожным тралейбусе ёсць людзi, якiя налiчаць да пералiчанай Пятром Васючэнка катэгоры i iх не адзiн чалавек. Між iмi можа завязацца гаворка. У той жа час гаворкi няма, і вось па якой прычыне:
«Вiдаць, спрацоўвае рыса менталiтэта беларусаў – iмкненне не вытуркацца, не выплёскваць свае пачуццi i можа быць некi псiхалагiчны комплекс i сарамяжлiвасць таксама».
Тым не менш, беларуская мова жыве і развіваецца. Рэальнай пагрозы яе знікнення беларускі пісьменнік і драматург не бачыць:
«Заўседы iснавала iснавала пагроза знiкнення, альбо мiнiмалiзацыi нацыянальнага элемента. Але беларусы заўседы спраўлялiся. Тым не менш, звычка жыць у такiм крызiсным стане сфармавала цэлы шэраг беларускiх адраджэнняў – хвалi, усплескi, кожныя 20-30 гадоў. На гэтай падставе можна чакаць гадоў праз 10 новы усплеск нацыянальнай самасвядомасцi».