ЮНІСЭФ выдаткоўвае Беларусі 5 мільёнаў даляраў
Реклама
Выканаўчая Рада Дзіцячага фонду ААН зацвердзіла краінавую праграму ЮНІСЭФ для Беларусі на 2006 – 2010 гады, аб'ём фінансавання якой складзе больш за 5 мільёнаў даляраў. Дакумент прадугледжвае распрацоўку і сумесную з урадам Беларусі рэалізацыю шэрагу праектаў тэхнічнай дапамогі краіне па такіх накірунках, як развіццё дзяцей у раннім узросце, ахова здароўя і развіццё моладзі, абарона правоў дзяцей, забеспячэнне інтарэсаў дзяцей-інвалідаў, прафілактыка гандлю людзьмі. Асаблівая ўвага ў праграме надаецца пытанням аховы здароўя і сацыяльнай абароне дзяцей, што пражываюць на тэрыторях, пацярпелых ад чарнобыльскай катастрофы.