Цэнтравыбаркам гатовы зарэгістраваць усіх прэтэндэнтаў на прэзідэнта
3 февраля 2006 г.Реклама
Кіраўніца Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына прадбачыць, што будуць зарэгістраваныя ўсе чацьвёра прэтэндэнтаў на пасаду кіраўніка дзяржавы. Пра гэта паведамілі сёння афіцыйныя СМІ Беларусі. Неабходную колькасць галасоў грамадзянаў для рэгістрацыі ў якасці кандыдата ў прэзідэнты набралі Аляксандр Мілінкевіч, адзіны кандыдат ад апазіцыі, былы рэктар БДУ Аляксандар Казулін, лідэр Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч і цяперашні прэзідэнт Беларусі Аляксанндр Лукашэнка. Паводле сакратара ЦВК Мікалая Лазавіка, магчыма, вынікі рэгістрацыі будуць вядомыя ўжо 19 лютага.