У Гомелі затрыманы кіраўнік абласнога штабу А. Мілінкевіча
18 апреля 2006 г.Реклама
Сёння ўначы ў Гомелі быў затрыманы Уладзімір Кацора, кіраўнік абласнога штабу экс-кандыдата на прэзідэнта Аляксандра Мілінкевіча. Актывіста апазіцыі звінавачваюць у арганізацыі несанкцыянаванага “Чарнобыльскага шляху”, які плануецца правесці ў абласным цэнтры 25 красавіка. Кацора толькі паспеў падаць заяўку на правядзенне акцыі ў мясцовую выканаўчую ўладу. У мітынгу 25 красавіка ў Гомелі плануе ўзяць удзел лідэр аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандр Мілінкевіч.