Улады прадаставілі АГП памяшканне для правядзення з’езду партыі
24 мая 2006 г.Пасля шматлікіх адмоваў мінскія ўлады прадаставілі Аб’яднанай грамадзянскай партыі памяшканне для правядзення з’езду партыі. У лісце за подпісам намесніка старшыні Мінскага гарвыканкаму Міхаіла Ціцянкова гаворыцца, што 28 траўня партыя можна правезті з’езд у актавай залі Дварца культуры Мінскага трактарнага завода. Таксама гарадскія ўлады запатрабавалі ад кіраўнікоў партыі ўзгадніць з міліцыяй «праграмму правядзення мерапрыемства» і «пытанні забеспячэння грамадскага парадку». На гэты конт наместнік страшыні АГП Сяргей Альфер заявіў, што не будзе пярэчыць, калі міліцыя па ўласнай ініцыятыве стане патруляваць вуліцы ў гэтым раёне. Аднак на самім мерапрыемстве, дзе будуць абмяркоўвацца вынікі працы партыі і абірацца яе новае кіраўніцтва, міліцыя няма чаго рабіць, - лічыць Сяргей Альфер.