Створаны аргкамітэт ініцыятывы для абароны палітвязняў
25 мая 2006 г.Реклама
Створаны аргкамітэт грамадзянскай ініцыятывы “Дзеля абароны палітвязняў і незаконна асуджаных у Беларусі”. У аргкамітэт увайшлі былыя палітвязні Міхаіл Марыніч, Аляксандр Васільеў і Валеры Леванеўскі. Яны плануюць дамагацца адмены незаконных судовых прысудаў і вызвалення асобаў, якія незаконна трапілі ў турмы. Ініцыятары заяўляюць, што будуць не толькі дапамагаць палітвязням. Таксама плануецца абараняць правы ўсіх зняволеных і змагацца з практыкай катаванняў і здзекаў са зняволеных у беларускіх турмах. Прэсавая служба аргкамітэту паведамляе свой электронны адрас: politzek@tut.by