Севярынцу ўручылі медаль імя Міколы Ермаловіча
10 мая 2006 г.Реклама
Паўлу Севярынцу, аднаму з лідэраў беларускай апазіцыі, які адбывае пакаранне ў вёсцы Малое Сітна за арганізацыю акцыяў пратэсту, уручылі медаль імя Міколы Ермаловіча. Клуб «Спадчына» узнагародзіў Севярынца за кнігу «Нацыянальная ідэя: фенаменалогія Беларусі». Гэта ўжо другі медаль, які атрымаў апазыцыянер ад клубу «Спадчына». Раней дэмакратычнага дзеяча ўзнагароджвалі медалём імя Кастуся Каліноўскага пасля выхаду з турмы, куды трапіў за арганізацыю вулічнай акцыі апазіцыі.