1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Прэзідэнт Лукашэнка выступіў з пасланнем Нацыянальнаму сходу і беларускаму народу

23 мая 2006 г.
https://p.dw.com/p/8W2D

Пад час прамовы, якая доўжылася каля 50 хвілінаў, Лукашэнка адмовіўся казаць пра стратэгічныя задачы краіны, падкрэсліўшы, што ўраду ўжо пастаўленыя задачы па реалізацыі праграммы развіцця да 2011 году і таму – цытата - “няправільна наслойваць нейкія размовы пра нейкія задачы на бягучы год”. Лукашэнка загадаў скіраваць вялікую ўвагу на развіццё эканомікі. Ён катэгарычна забараніў параўноўваць умовы вытворчасці у Беларусі са свабоднымі кітайскімі і скардзіцца пры гэтым на жорсткую канкурэнцыю. Паводле прэзідэнта, галоўнае, каб людзі зразумелі, што беларуская прадукцыя якасная, і тады яна, хоць і даражэйшая за кітайскую, але будзе прадавацца. Таксама, як сказаў прэзідэнт, ростам эканомікі ён разлічвае дамагчыся і палітычнага прызнання. Акрамя таго, Лукашэнка даручыў ураду падрыхтаваць звароты ў міжнародныя інстанцыі, каб аспрэчыць рашэнне Еўразвязу па абмежаванні ўезду на яго тэрыторыю некаторым беларускім чыноўнікам. Ён назваў “поўным дзікунствам” рашэнне канадыйскіх і амерыканскіх уладаў, якія перашкаджалі палёту самалёта прэм’ера Сідорскага на Кубу. Лукашэнка паведаміў, што даручыў ураду прыняць кардынальныя адэкватныя захады. «Няхай яны лётаюць праз Украіну ды Прыбалтыку. Можа, мы нешта і згубім, але мы павінныя паказаць ім свой гонар”, - сказаў беларускі прэзідэнт.