Прадстаўнік Еўракамісіі па сувязях з Беларуссю прыступіў да выканання сваіх абавязкаў
4 июля 2006 г.4 ліпеня да выканання сваіх абавязкаў прыступіў прадстаўнік Еўрапейскай камісіі па сувязях з Беларуссю Жан-Эрык Хольцапфель. Пра гэта паведаміў галава прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Беларусі і Украіне амбасадар Ен Боўг. Асноўным месцам знаходжання Хольцапфеля будзе Кіеў, дзе месціцца прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Беларусі і Украіне. Прызначэнне прадстаўніка Еўракамісіі па сувязях з Беларуссю дазволіць пашырыць прысутнасць Еўразвязу ў краіне, а таксама актывізаваць супрацу з беларускім грамадствам, мясцовымі ўладамі, прадстаўнікамі бізнесу і СМІ, лічыць Ен Боўг. Ён нагадаў, што дакументы на адкрыццё прадстаўніцтва ў Мінску былі накіраваныя ў МЗС Беларусі на пачатку 2006 году, аднак афіцыйнага адказу пакуль няма. Боўг выказаў спадзяванне, што ўлады ўсё ж дадуць дазвол на адкрыццё прадстаўніцтва ў беларускай сталіцы.