Нямецкія бізнесоўцы хочуць наладзіць кантакты ў Беларусі
4 апреля 2006 г.Реклама
Сёння ў Мінску пачалася двухдзённая сустрэча дзелавых колаў Беларусі і Нямеччыны. Ініцыятарам мерапрыемства выступіў нямецкі бок. Федэральнае міністэрства эканомікі і тэхналогій вырашыла дапамагчы невялікім прадпрыемствам ва ўсталяванні двухбаковых кантактаў. У дзелавой сустрэчы бяруць удзел каля чатырох дзясяткаў прадпрыемстваў і арганізацыяў. Прадстаўнікі дзвюх краінаў плануюць абмеркаваць перспектывы эканамічнага супрацоўніцтва, якое на думку некаторых экспертаў, мае складанасці з-за палітычных разыходжанняў Беларусі і Еўразвязу.