На Кастрычніцкай плошчы пачаўся мітынг
19 марта 2006 г.Реклама
Каля паловы дзесятай гадзiны на Кастрычніцкай плошчы пачаўся мітынг. Сяргей Калякін паедаміў, што ў іх затрымалі гукаўзмацняльную апаратуру, таму Мілінкевіч быў вымушаны выступаць, выкарыстоўваючы мегафон, што значна абмяжоўвае кола людзей, якія маглі яго пачуць. Было аб'яўлена, што штабу Мілінкевіча вядомыя вынікі незалежных экзіт-полаў. Паводле іх, Мілінкевіч атрымаў каля 30% галасоў, а Лукашэнка каля 47 працэнтаў галасоў.