На Віцебшчыне канфіскаваная буйная партыя мабільных тэлефонаў
Реклама
Праваахоўныя органы Віцебскай вобласці канфіскавалі буйную партыю мабільных тэлефонаў – больш за тысячу штук - і кампутарнай тэхнікі. Паводле аператыўнікаў, тавар перавозіўся з Масквы ў Мінск. Як адзначаюць эксперты, затрыманне партыі кантрабанднай тэхнікі выкліча рост коштаў на адпаведныя тавары на беларускім рынку.