Міхаіл Марыніч выйшаў на волю
Реклама
Сёння на волю выйшаў былы міністр знешнеэканамічных сувязяў, экс-амбасадар Беларусі ў Латвіі, Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь Міхаіл Марыніч. Былога дыпламата і міністра асудзілі за крадзеж кампутараў, якія амбасада ЗША перадала ў карыстанне арганізацыі “Дзелавая ініцыятыва” на чале з самім жа Марынічам. Амерыканскі бок не выстаўляў да яго аніякіх прэтэнзіяў, а сам абвінавачаны даказваў, што кампутары толькі часова знаходзіліся ў ягон гаражы. Тым не менш, суд прызнаў Марыніча вінаватым і прыгаварыў да пяці гадоў пазбаўлення волі. Пазней пакаранне зменшылі ўдвая. У зняволенні Міхаіл Марыніч перанёс інсульт.