Мінскія ўлады забаранілі канцэрт, прысвечаны альтэрнатыўнаму Дню незалежнасці
24 июля 2006 г.Реклама
Улады беларускай сталіцы забаранілі правесці 27 ліпеня канцэрт на мінскай плошчы Бангалор. Заяўку на правядзенне канцэрту, прысвечанага шаснаццатай гадавіне прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце і дзяржаўнай незалежнасці Беларусі, падалі ў Мінгарвыканкам 11 ліпеня. Яе падпісалі пісьменнік Уладзімір Арлоў, грамадскія актывісты Валянціна Свяцкая і Аляксандр Жучкоў. Планавалася, што ўдзел у канцэрце возьмуць вядомыя беларускія рок-гурты. Паводле Валянціны Свяцкай, афіцыйную адмову ўлады патлумачылі тым, што на плошчы Бангалор ад 4 да 30 ліпеня ладзяцца пікеты на падтрымку асуджанага экс-кандыдата на прэзідэнта Беларусі Аляксандра Казуліна.