Моладзевыя ініцыятывы Польшчы заклікаюць Расію спыніць падтрымку Лукашэнкі
Падзяліўшыся на дзве групы, адна з якіх апранула маскі беларускага афіцыйнага лідэра, другая -- прэзідэнта Расіі, яны перацягвалі канат, што сымбалізаваў беларускі суверэнітэт.
Такой яны бачаць сёньняшнюю сітуацыю ў Беларусі і ролю, якую адыгрывае ў ёй суседняя Расія. Жорсткае супрацьстаянне скончылася даволі аптымістычна -- перамагла Беларусь.
Акрамя іншага, актывісты варшаўскай арганізацыі "Саюз у падтрымку дэмакратыі ў Беларусі" аб'явілі хвіліну маўчаньня -- у памяць пра зніклых беларускіх апазіцыйных палітыкаў.
"Гэтая акцыя не выпадкова праходзіць ля амбасады Расіі, -- тлумачыць намеснік старшыні арганізацыі "Звяз у падтрымку дэмакратыі ў Беларусі" Віталь Лоцманаў. -- Як вядома, у хуткім часе ў Санкт-Пецярбургу запланаваны саміт Вялікай васьмёркі, у якім возьмуць удзел лідэры буйнейшых сусветных дзяржаваў. Мы лічым, што наш доўг звярнууць увагу сусветнай грамадскасці на тое, што адбываецца ў Беларусі. І на тое, што шмат у чым гэта адбываецца дзякуючы ппазіцыі Расіі -- краіны, якая адна з нешматлікіх падтрымлівае Лукашэнку", -- падкрэчліў Віталь Лоцманаў.
Удзельнікі перфоманса адзначылі актыўны ўдзел палякаў у акцыях у падтрымку Беларусі. Паводле іх меркавання, гэта сведчыць, наколькі палякі спачуваюць беларусам і прагнуць дапамагчы.
А ў польскім Любліне у Дзень салідарнасці на адным з цэнтральных будынкаў горада -- гарадской Ратушы -- быў вывешаны бел-чырвона-белы сцяг. "У знак салідарнасці з дэмакратычнымі сіламі Беларусі", -- адзначылі ўлады Любліна, удакладніўшы, што акцыю падтрымаў асабіста мэр горада Анджэй Прушкоўскі.