Колькасць удзельнікаў галадоўкі павялічваецца
7 июня 2006 г.Реклама
Працягваецца галадоўка актывістаў моладзевых арганізацыяў Беларусі. Удзельнікі акцыі патрабуюць спынення з боку ўладаў пераследу прадстаўнікоў апазіцыі. Некалькі непаўнагадовых сяброў “Маладога фронту” спынілі галадоўку па просьбе кіраўніцтва арганізацыі. Да галадоўкі далучаюцца новыя ўдзельнікі. Колькасць удзельнікаў акцыі ўжо перавышае сорак чалавек.