Затрыманы кіраўнік дыпмісіі Чэхіі Ўладзімiр Румла
Реклама
Па дарозе да палітвязня Мікалая Статкевіча супрацоўнiкi міліцыi затрымалi кіраўніка дыпламатычнай місіі Чэхіі Ўладзімiра Румла. Ен маў намер перадаць Статкевiчу ліст падтрымкі ад чэшскіх сацыял-дэмакратаў. Уладзімiр Румл нe першы дыпламат, які наведаў Міколу Статкевіча ў Баранавічах, але менавіта з ім адбыўся інцыдент. Яго аўтамабіль, на якім былі дыпламатычныя нумары і дзяржаўны сцяг Чэхіі, спынілі, як толькі ён перасёк гарадзкую мяжу Баранавічаў. Міліцыянты спрабавалі праверыць яго дакумэнты, а таксама праверыць і тэхнічны стан аўтамабіля. Спадар Румл вельмі абураны паводзінамі беларускай міліцыі і збіраецца звяртацца з нотай пратэсту ў Міністэрства замежных справаў Беларусі.