Год таму памёр паэт Анатоль Сыс
5 мая 2006 г.Реклама
Год таму памёр паэт Анатоль Сыс. Яго пры жыцці называлі геніем. Творца пайшоў з жыцця ва ўзросце сарака шасці гадоў, па сабе ён пакінуў тры зборнікі вершаў - “Агмень”, “Пан Лес” і “Сыс”. Да гадавіны смерці Анатоля Сыса прымеркаванае з’яўленне сайту Sys.knihi.com, на якім размешчаныя фотаздымкі паэта, яго творы, біяграфія, матэрыялы друку. Сёння ў мінскім Палацы чыгуначнікаў адбываецца ўрачыстае адкрыццё першай мастацкай выставы пад назвай “Пан Лес”, прысвечанай паэту Анатолю Сысу.