Галоўны рэдактар ”Нашай Нівы" зарыштаваны на 10 сутак
22 марта 2006 г.Реклама
Сёння суд Савецкага раёну Мінску асудзіў галоўнага рэдактара газеты "Наша ніва" Андрэя Дынько на 10 сутак адміністратыўнага арышту за дробнае хуліганства. Нягледзячы на тое, што сведкі з боку міліцыі ў судзе супярэчылі адзін аднаму, суддзя Алена Крайчык палічыла пераканаўчымі іх сведчанні, згодна з якімі Дынько ўчора раніцай ішоў па Кастрычніцкай плошчы і нецэнзурна лаяўся, не рэагаваў на неаднаразовыя заўвагі міліцыі. Разам з тым, суддзя цалкам праігнаравала сведчанні калегаў галоўнага рэдактара - Веранікі Дзядок і Алеся Кудрыцкага, якія адзінагалосна сцвердзілі, што журналіста заштурхнулі ў аўтобус, як толькі ён з яго выйшаў і проста не паспеў бы зрабіць тое, у чым яго звінавачваюць.