Выбарчыя камісіі у Гародні адмаўляюць у дачы любой інфармацыі
25 сентября 2008 г.Вось, што распавядае аб сітуацыі на Гарадзеншчыне падчас выбараў у парламент кіраўнік Гарадзенскай кааліцыі Аб’яднаных дэмакратычных сілаў, старшыня гарадской арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў. Ён зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты па Занёманскай выбарчай акрузе ў Гародні:
“Праявілась сапраўдная сутнасць гэтых выбараў. Камісіі рэзка перафарматавалі свой стыль працы, пачалі адмаўляць у дачы любой інфармацыі, пачынаючы ад калькасці выбаршчыкаў і колькасці атрыманых бюлетэняў - да колькасці пагаласаваўшых датэрмінова. Прычым гэта было зроблена наскокам, валам на ўсіх участках - у панядзелак гэтую інфармацыю давалі, а ў аўторак яе як абрубіла. Трэба адзначыць, што гэта не толькі для давераных асобаў і мясцовых назіральнікаў, гэта датычыцца таксама назіральнікаў ад АБСЕ, якім таксама перасталі даваць інфармацыю".
Паводле Саранчукова, паўсюдна паздымалі агітацыйныя плакаты, каб мінімізіраваць інфармацыю, якая даходзіць для людзей:
"Пачалося нейкае цэнтралізаванае кіраванне - загад, спушчаны зверху. Что тычыцца маёй кампаніі, то мы з самага пачатку не мелі ілюзіяў, як яна будзе адбывацца, таму і планавалі сваю працу незалежна ад стаўлення да нас акруговай ці ўчастковай камісій. Мне было выпісана афіцыйнае папярэджанне за тое, што былі вывешаныя на акрузе плакаты партыі БНФ, што ў прынціпе з’яўляецца абсалютна законным. Але будзем чакаць, што дадуць вынікі назірання”. (гп)