Бундэстаг разглядае «справу выведчыкаў»
У парламенце Нямеччыны сёння адбылiся дэбаты наконт ролi службы нямецкай выведкі (BND) ў iрацкай вайне ў 2003 годзе. Апазiцыйныя фракцыi «зялёных», свабодных дэмакратаў i Левай партыi маюць намер дабiвацца стварэння спецыяльнай парламенцкай камicii па даследванні аперацыяў службы нямецкай выведкі ў Iраку. Мiнiстр замежных справаў Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер дзеля ўдзелу ў парламенцкiх дэбатах тэрмiнова перапыніў свой вiзiт на Блiзкi Ўcход. Штайнмаер, якi ў адмiнiстрацыi канцлера Шрoдэра адказваў за каардынацыю дзейнасцi спецслужбаў, сцвярджае, што аперацыя службы нямецкай выведкі ў Багдадзе не супярэчыла палiтыцы «чырвона-зяленага» кiраўніцтва ФРГ, якое рашуча выступала супраць вайны ў Iраку. Скандал вакол службы нямецкай выведкі распаліўся пасля паведамленняў нямецкага тэлебачання i газетаў аб тым, што агенты нямецкай выведкi наводзiлi амерыканскiя самалёты на цэлі ў Багдадзе падчас вайны ў Iраку. Кiраўнiцтва спецслужбы выступiла з абвяржэннем гэтых паведамленняў.