Беларускія супрацьпаветраныя сілы перахапілі літоўскі самалёт
7 июня 2006 г.Реклама
Як паведамляе прэсавая служба Міністэрства абароны Беларусі, увечары 6 чэрвеня дзяжурныя сілы супрацьпаветранай абароны Узброеных сілаў зафіксавалі перасячэнне паветранай мяжы Беларусі малахуткасным самалётам, які рухаўся на малой вышыні. Узнятым у паветра самалётам ўдзяжурнага звяна СУ-25 парушальнік паветранай мяжы быў змушаны да пасадкі на вайсковым аэрадроме “Ліда”. Парушальнікам беларускай паветранай прасторы апынуўся лёгкаматорны масамёт, які накіроўваўся з боку Літвы і кіраваўся яе грамадзянінам.